Вторник
23.04.2024
11:38
Форма входа
Поиск
Наш опрос
Ваша оценка сайту
Всего ответов: 451
Начальная школа при Государственном учреждении образования "Гимназия №21 г. Минска"
Главная » Статьи » 13 » 13

Белорусский язык

1.   Выпішыце спачатку назвы збожжавых раслін, а потым

агародніны: Жыта, рэдзька, грэчка, рэпа, пшаніца, часнок, ячмень, цыбуля.

2.  Пры спісванні ўстаўце прапушчаныя літары.

Т...ля і Ц...ма пайшлі ў лес. Ц...кава было ісці заснежанай сц...жкай. Вакол было ц...ха. Т...лькі стук дзятла парушаў лясную

Ц...ШЫНЮ..

3.  Прачытайце і запішыце сказы. Падкрэсліце галосныя.

Дзяцел і зязюля - лясныя птушкі. Верасень - асенні месяц, а люты - зімовы.

4.  Прачытайце. Спішыце, падкрэсліце зычныя літары.

Сонца даўно ўжо разагнала туман. У сасновым бары стукаюць дзятлы. Маланкамі прарэзваюць паветра стрыжы і ластаўкі.

5. Прачытайце. Падзяліце на сказы. Спішыце. Першае слова ў сказе
пішыце з вялікай літары, у канцы сказа стаўце кропку.

Мядзведзь доўга блукаў па лесе нарэшце знайшоў пад дрэвам яму там ляжала сухое лісце мядзведзь зрабіў бярлог.

6. Складзіце са складоў словы, якія абазначаюць назвы дрэў.

па, лі; на, сас; сень, я;   а, на, сі;   бя, за, ро; бі, на, ра; та, ля, по.

7. Прачытайце назвы машын і інструментаў.

Трактар, малаток, піла, камбайн, долата, сеялка, рубанак, касілка, абцугі, жняярка.

Выпішыце ў алфавітным парадку спачатку назвы машын, потым - інструментаў.

8. Прачытайце. Спішыце. Падкрэсліце словы, якія не дзеляцца на
склады.

Пчаляр

Ну і смелы мой дзядуля! Не баіцца пчол зусім: ён пахаджвае між вулляў, а мы подбегам за ім.


9. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары.

Гр...ша і Андр...йка - сябры. Гр...ша хор...ша іграе на скр...пцы. Андр...йка добрамалюе.

10.  Пры спісванні замест кропак устаўце патрэбныя словы з
правага слупка.

Шчабечуць   ....               салаўі

Спяваюць     ...               жураўлі

Курлыкаюць....                ластаўкі.

11.  Спішыце, устаўце прапушчаныя літары.

Ветрык з по...дня дыхну..., каласкі скалыхну... . Ён па тра...цы праплы... і ў гаёчку засты... .

12.  Спішыце.

Умее лес вятры ўтаймоўваць. У чыстым полі на нагах не ўстаіш, а ў лесе ціха. ІЗ.Спішыце, падзяляючы словы на склады.

Авёс, асіна, яліна, заяц, іголка, ручаі, краіна, урок, аловак, лілея, кветка.

14.     Спішыце. Пры спісванні падзяліце словы для пераносу.
Бульба, дзянькі, яблынька, навальніца, бацькі, пальцы,
халадзільнік, канапелька.

15.     .Спішыце.

Марылька прыехала ў вёску да бабулькі. У бабулі ўтульная хата. Усюды вісяць ільняныя ручнікі. Нават лялька зроблена з ільняной кудзелі.

12. Спішыце, падзяліце словы для пераносу.

Дзеці, дзядзька, дзяжурны, дзяўчынка,   лзяцел, мядзведзь, панядзелак, рэдзька, студзень.

Категория: 13 | Добавил: 21p (20.02.2009)
Просмотров: 2697 | Рейтинг: 5.0/4 |